Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

здрадзіў. Луцэя, як шчырая маці-гаспадыня — была права. Але з погляду таварыскасьці — зусім няма апраўданьня. Анупрэй згаджаўся, што ён віноўнік перад таварышамі, што ён зрабіў цяжкую абмылку. Раз-ад-разу адзнаньне свае віны ён адчуваў усё больш і прыкрэй; раз-ад-разу яе здань выразьней насувалася на яго.

Хацелася скарэй ведаць, чым усё гэта скончыцца. Маляваліся розныя скуткі, якія дасьць вырашэньне пытаньня. І ўжо зараней ні ў адным з іх ня бачыў Анупрэй сябе правым. Яму здавалася, лежачы, нібы хтось побач яго сцьражэ. Шамаў вецер за сьцяною, шоргала мыш у запечку, скрыпеў шашаль у шалёўках вакон — а паказвалася, што хтосьці гаворыць пра яго справу. Анупрэй паднімаў голаў і кідаў вачыма ў шэры змрок хаты, прыслухоўваючыся, ці сьпіць Луцэя з дзяцьмі.

Тыя спакойліва храплі. І Анупрэй міжвольна кратаўся думкамі аб сям’і. «Луцэя здаволена, што я ёй прынёс дзесяць рублёў, перабіраў ён у думках. Ды, сапраўды, якое ёй дзела да ўсякіх там салідарнасьцяй і іншае, калі ў хаце ні капейкі грошы ці скарынкі хлеба. Двое дзетак, сапраўды, абадраных, бледых, ці-ж замарыць іх голадам? Дзеці».

Толькі чапала гэта слова Анупрэя, як ён хапаўся за іх, загладжваючы свой неспакой і сваю трывогу.

Анупрэй ужо на сьвітаньні спыніўся на гэткім пляне адказу таварышам, калі тыя паставяць аб ім пытаньне рубам: «Я ратаваў сям’ю». Няўжо-ж такі й гэта іх ня ўрэзоніць?

І, вось, назаўтра, з самага раньня, калі жонка пайшла на рынак, Анупрэй неспакойліва пазіраў у вакно, чакаючы каго- кольвечы да сябе. Ніводнага праходжага не перапускаў, каб не аглядзець. Брала падазронасьць, каб на рынку, чаго добрага, не прагаварылася каму Луцэя. Ён верыў у яе стрыманасьць, але штось падточвала гэту веру. Хацелася, каб Луцэя хутчэй вярнулася дамоў. А мо’ хто што казаў пра яго ды яна чула? Расказала-б мне.

Анупрэй прачыніў вакно, каб паглядзець, ці ня йдзе, часамі, Луцэя. Паглядзеў управа — няма. Штось падштырхнула