Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Пайшлі… ужо з паўгадзіны таму… Бяжэце, мо’ яны каля пераходу дзе… ён спыніцца ля барак… Бяжэце… Бачце іх — укралі ў безработных… абармоты…

Хлопцы перш ня ведалі, як быць, куды кінуцца і што пачаць; запальваючы сярнічкі, яны далей шукалі страчанае, прыглядаліся пад стол і ў куткі каморкі.

— Ды не, няма! Дарэмна! Трэба бегчы! — рашыў Цімох і хутка кінуўся ў дзьверы.

Ігнат некалькі хвілін затрымаўся, каб захапіць рэчы. Перавязаўшы сяк-так клункі, ён закінуў іх на плечы і выбег з пасажырнае.

— Бяжэце к буксіру! — кінуў у сьлед Ігнату барадаты пасажыр.

Яго голас пераняў новы рэзкі гудок параходу.

Абураны Цімох з Ігнатам пабеглі яму настрэчу.