Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/320

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яе ў бок сажалкі. Даміцэля, падаўшы некалькі выкрыкаў, агаласіўшы ўвесь парк, ціха стагнала.

Ладымер быў ашаломлены. Хвілін са тры ён не знаходзіў, што зрабіць, захоплены зьнянацку нечаканым выпадкам. Прастой ён яшчэ момант, Акіліна ўпіхнула-б Даміцэлю ў сажалку… Але хутка ён знайшоўся, падбег да Акіліны і сцапаў яе ззаду за аберуч. Даміцэля міжвольна падалася ў бок і, зачапіўшыся за ламачыну, грымнулася на зёмлю. Акіліна ва ўсю моц закрычала ў абдыме Ладымера:

— Згубца-а! Пракля-а-ты згубца, — і залілася сударжнымі ўзрыдамі.


Масква–Менск,
1924 г.
Студзень–Люты.