Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/315

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шага яе абурэньня, падыходзіла к горлу моташнасьць… Нарэшце, мо’ праз гадзіны паўтары цяжкіх душэўных пакут, раптам, як-бы хто пусьціў ёй электрычную іскру з дзесяткаў вольт па сіле, Акіліна ўсхапілася на ногі, саступіла на дарожку і сьпешным крокам, уверана, затаіўшы нейкую страшную думку, пабегла напрамкам к муру, паміж сажалкі.


XI

Астаўшыся ў кватэры ўдваіх, Ладымер пільна прыглядаўся Даміцэлі ў твар, баючыся, каб хаця не адбілася яго дамашняе жыцьцё на яе настроі. Дэмонстрацыя Акіліны, якую падмеціла Даміцэля, кранула яе за сэрца. Можна было думаць, што яе чулая душа адзыўчыва на ўсе вібрацыі людзкога жыцьця. Ладымер глядзеў на артыстку, як на ценькае далікатнае стварэньне, як на шкляную лялечку, якую трэба насіць з асьцярогаю. Гэтым зьясьняецца тая павага і ўшанаваньне, з якімі ён справодзіў яе праз усю дарогу. Ладымеру вельмі хацелася даць мажлівасьць Даміцэлі прыстаканіцца ў яго сям’і, даць ёй месца адпачыць і адначасова выкарыстаць для культурнае працы. Яму ня прыходзіла на думку, што Акіліна можа дапусьціць тую ці іншую западозранасьць у яго чэснасьці да яе. За сем гадоў сумеснага жыцьця ён вачавідка даказаў жонцы сваю вернасьць і нават павагу. Ці можна, сапраўды, у кожнае спатканьне мужчыны з кабетаю ўкладываць родавыя мотывы? Ці на гэтым пабудаваны адносіны між двума поламі людзкога роду? Ладымер у захапленьні ідэяй тэатру на вёсцы, яго дабрачыннай місіяй, забыўся аб усім іншым, фактычна адапхнуў усё ад сябе. Па яго думцы і няма нічога ў жыцьці, што-б раўнялася пасьвячэньню сваёй істоты ідэі агульнага дабра. Каб хто яму сказаў па дарозе дадому, што Акіліна зусім ня здатна падзяляць яго натхненьне, з прычыны запрашэньня Даміцэлі на гастролі ў Скуплі, Ладымер ня даўся-б гаварыць.

З гэткаю думкаю Ладымер прыехаў дамоў, з ёю-ж увайшоў у кватэру. Знаёмячы Акіліну з Даміцэляй, ён