Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/296

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Трэба, усё-ж, шмат грошай. Каля дваццацёх чырвонцаў, — абярнуўся Ладымер да ўпраўляючага.

— То хай-бы вы скарацілі, таварыш Ложка, на якіх чырвонцаў пяць, а то ўсе грошы, якія маюцца, прыдзецца аддаць…

— Дык нельга, бачыце. Я й так ужо на тэатр скараціў да трох чырвонцаў. Няўжо-такі пашкадуеце гэтых ашчэдных грошай на гэткую справу, як тэатр? Вы падумайце, колькі карысьці можа ён даць? Гэтыя тры чырвонцы могуць вярнуцца тысячамі рублёў…

— Можа быць, але, ведаеце, зараз у нас крута з грашыма. Папершае, трэба гаспадарчыя рэчы справіць, а тады ўжо…

— Дарэмна, таварыш Парог, кажаце… Пакуль укантактаваць гаспадарства і нічога не рабіць іншага — гэта абмылковы погляд. Я сам добра разумею, што аснова для даходнага гаспадарства Скупляў — гэта адрамантаваньне паравіка, але-ж каб у огуле паднімалася гаспадарнасьць, то трэба сачыць і за культурным узроўнем рабочых саўхозу; трэба выпрацоўваць у іх ахвоту й замілаваньне да працы, павагу да рэспубліканскага дабра, як да свае ўласнае рэчы… Мы вельмі шмат цярпімо ад някультурнасьці нашай — далей годзе. Наша павіннасьць — пачаць культурную працу як мага, якімі ёсьць сіламі і сродкамі… А тэатр — найлепшы праваднік асьветы…

Парог маўчаў і не перашкодзіў Ладымеру выказацца поўнасьцю. Нарэшце, рассудзіўшы сам сабе, пастанавіў не пярэчыць у асыгнаваньні трох чырвонцаў на патрэбы абсталяваньня тэатру, адказаўшы Ладымеру:

— Што-ж, няхай будзе павашаму, не зьбяднеем…

— Вось, пэўна, — хапіўся Ладымер.

Не ўцярпела, каб не ўмяшацца, і Акіліна.

— Ды ён ужо калі прыстане, дык не адступіць, — кінула яна па адрасу мужа.

— Ты лепш не мяшайся ў нашу гутарку, — перабіў жонху Ладымер.