Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/198

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

IV

Пасьля таго, як Андрэй, Плаха й Габрусь выйшлі з хаты, тыя, што засталіся, з паўгадзіны маўчалі. Сідор пахаджваў па хаце, заснуўшы рукі ў кішэні; Мірон сьцягнуў з паліцы «Ніву» і разглядаў у ёй малюнкі. Паўлюк штосьці запісваў у кніжку; Агнэса з Марыляю прыбіралі са стала. Варвара-ж узіралася ў люстэрка. Ці ніхто ня меў жаднае гаворкі, ці мо’ кожны меў, а чамусьці ня мог ці не хацеў першым адкрываць рот — няведама. У кожным разе ўсе былі мэрам згавораны і гэту паўгадзіну маўчалі, пакуль не перарвала іх маўклівасьці Агнэса.

— Што-ж вы бяз іх і гутаркі ня знойдзеце? Можна абыйсьціся і бяз іх. Ня вельмі яны пажаданы.

— Вось, бачыце, Сідор Гарасімыч, як водзіцца ў нас! Скажы што-кольвечы супроць савецкага, дык як накінуцца… І свае лічацца, а глядзеце — ужо за бальшавікамі. Ліха ведае, што робіцца. Увачавідкі… Хоць-бы гэты Плаха: яшчэ нядаўначка выступаў і супроціў працоўнае школы і супроціў беларускае мовы і… а гэта ўжо — цягне за Андрэем. Куды — і гаварыць не дае! — заспавядалася Марыля.

— Так, праўда, перайначыўся Плаха крута і, галоўнае, на вачох. Габрусь таксама шчыльна падышоў да бальшавікоў. Цягне, меле на вачох, — падмацаваў Марылін выказ Паўлюк.

— Ну, а калі гэта з Андрэем сталася? — пацікавіўся Сідор.

— Ды ўжо даўно… З год таму ці болей…

— З год?! І ня мог выстаяць… цікава! А я не пасьпеў у Вікуры ўехаць, як зразу да яго! Вось дык штука-а-а!

На гэту-ж тэму, на тэму аб страце ў таварыскасьці ўсё большага й большага ліку аднадумцаў — нядаўных няпрыхільнікаў да савецкага ладу і ўсіх яго чыннасьцяй — у хаце Слояў яшчэ каля гадзіны йшла бойкая гутарка. Сідор не пераставаў дзівіцца з таго, як і што ён сустрэў у Вікурах, і безнадзейна стараўся пераконваць прысутных у шкадлівасьці работнічай улады, празываючы яе рознымі ганебнымі мянушкамі. Паўлюк і Мірон у мякчэйшых выразах скардзіліся яму на тыя