Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/196

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сем гадоў таму назад пяяў на клірасе «Спасі госпадзі», а ў станавога — «Божа, цара храні!» — і матыў гэтых пратухлых песьняў дагэтуль шуміць у яго вушох… Ён, пэўна, думаў, што гэты матыў шуміць і над усімі Вікурамі. Дзеля таго і трапіў сюды, але амыліўся. Мы выйшлі з-пад гэтага матыву. Нам зьвіняць новыя песьні. І паміж намі, як паміж гэтымі песьнямі, нічога агульнага няма.

Выказаўшы гэта, Андрэй змоўк. Маўчалі і ўсе. Дзяўчаты, Мгрыля і Варвара, незьясьнёна-ўкрадчыва перакідаліся між сабою мігамі броў, чуючы нейкую нацягнутасьць у паветры. Агнэса перш хацела штосьці папярэчыць Андрэю, але разам загразла ў яе горле тое, што яна мелася выказаць, і яна засталася маўчаць. Сідор як-бы ня сумеўся зразу ад калючых слоў Андрэя і толькі ў адказ на іх часьцей пачаў зацягацца цыгаркаю. Усе астатнія таксама ня ведалі, куды павярнуць далейшую гутарку, і хто задумана, а хто абурана чагосьці чакалі.

Гэтак прайшло каля пяцёх хвілін, якія паказаліся для ўсіх чуць ня годам. Далей нельга было маўчаць, бо то-б урэшту разнэрвавала кожнага, і Плаха перарваў маўклівасьць.

— Мне здаецца, што тут ня час і ня месца вясьці нашу спрэчку. Тым болей, што мы ня вырашым адразу гэтага пытаньня. Я раджу перайсьці да іншай тэмы.

— Вось праўду кажа Макар, — пахваліла раптам знайшоўшая сябе Агнэса, — памойму, запяялі-б песьню якую. Давайце! Запраўды, хлопцы! — рачавіта падцяла мацеры Марыля. — Варвара, — зьвярнулася яна да таварышкі, — заводзь што-кольвечы. Ну, хутчэй!

— Хай без мяне хто пачне, — аднеквалася Варвара, — я не ведаю, якую пачаць.

— «За ўладу саветаў» — дужа пекны напеў, — парадзіў Плаха.

— Памойму, лепей «Не осенний мелкий дождичек», — падаў ад сябе Паўлюк.

Варвара сарамяжа кашлянула разы два, абацёрла хустачкаю губы й нясьмела, папярхаючыся, зацягнула «Не осенний