Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гіянэраў. Глуміліся, зьдзекаваліся з Матруны, ажно й выказаць нельга… Напаўжывую зрабілі. Пасьля гэтага яна ледзьве пражыла тыдзень. У муках цяжкіх умерла, небарака…

— А дзе пахавалі? — з каменным спакоем запытаўся Гарасім.

— У Сьцяпанічах. Прасіла гэтага, — адказала Юзя.

— Ну што-ж зрабіць, вечны пакой ёй, — поўны адчаю праказаў Гарасім.

Сымон яго пераняў:

— Так, толькі так, небажаты. Ня думайце, што з вамі аднымі гэткае няшчасьце… Не. Гэткая доля сустрэла шмат каго. У кожным сяле, ува ўсёй губэрні, у цэлым краі… Польская навала йшла з агнём і мячом, грабавала, паліла, забівала, руйнавала… Знарок было пастаўлена панамі — зьнішчыць дашчэнту край, зруйнаваць яго ў канец… Але, вы думаеце, паны гэтым многа выйгралі? Нізваньня, ні беднага. Увесь народ страшэнна на іх абураны. Нядарам многа хто кідалі дом, сям’ю, бралі зброю, якая пападалася, і йшлі на фронт. Старыя, малыя, сталыя, здаровыя і хворыя…

Сымон крыху спыніўся.

— Пашоў і ваш бацька, — іншым голасам праказаў ён. — «Сыны», кажа, «па некалькі гадоў змагаюцца за свабоду, можа ўжо іх абодвых і ў жывых няма. А чым я горшы ад іх? Ці-ж менш іх пацярпеў на сваім вяку зьдзеку і прыгнёту? Ці мала перанёс усякае крыўды за сваё мужыцтва, за паднявольнасьць чорных працоўных людзей? Ці мала выбалеў няволі?» — разважаў ён; паблагаславіў вашу матку, унучкаў, папрасіў у выпадку вашага прыходу — перадаць вам ад яго благаславеньне і… пашоў…

— Няўжо? — ні то ўзрадаваўся, ні то спалохаўся Несьцер.

— Так… маці ўпрашвала астацца, я ня раіў пакідаць яе адну, а ён як намогся — ні рады. «Больш не магу чакаць. Можа, кажа, затым і дастаецца краю і яго людзям, што яны вельмі падатлівы, пакорлівы і маўчалівы. Можа, кажа, затым і бяды столькі на яго валіцца, што няма ў нас ахвоты і храбрасьці яго абараняць». Узяў і пашоў з атрадам чырвонаар-