Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Кажы, кажы.

Яны абмінулі яміну, якая раптам устала перад імі, адначасова азірнуліся назад і па бакох, і Гарасім загутарыў.

— Вось, калі мы папалі на нямецкую зямлю, і немцы нас раззброілі ды парассылалі па лягерах, я, ведаеш, заняпаў духам. Як тут сядзець бязьдзейна ў цяжкіх варунках, галоднаму і толькі чуць, як там на ўсходзе йдзе змаганьне за край і свабоду. Дзеравянаму трэба быць чалавеку, бяздушнаму… Стала браць мяне нецярплівасьць. Зарухалі думкі ў галаве, забудаваліся розныя пляны. «Уцяку», — парашыў і стаў чакаць удачнага выпадку. Праўда, ён хутка сам мяне знайшоў… Не аднаго мяне, а нас некалькіх. На шчасьце, у нас якраз зьмянілі варту. Папаўся немец — свой чалавек. Пазналіся з ім, пагутарылі раз-другі, а на трэці — «бяжэце», кажа. І мы ўтраіх сярод дня ўлучылі хвіліну й далі ходу. Праз дзень з лішнім былі ў Літве, а яшчэ, спусьціўшы дзён тры, я апынуўся, як бачыш, вось дзе. У штабе арміі мне далі пропуск дамоў, і я з гэтым пропускам еду. Глядзі, навошта я падобён: валацуга ды й годзе. Вось парашыў наведаць дом і сям’ю, супачыць крыху і зноў на фронт…

— Так, так… Здорава дасталася, браце. Ну, цяпер ужо патрэбна супачыць месяцаў колькі. Ды на фронт, бадай, мо’ й не давядзецца: з Польшчаю замірэньне.

— Э! Якое там замірэньне? Ворагаў, брат, у нас гібель. Кончылі з Польшчаю — новыя нойдуцца.


VI

Тымчасам на дварэ падыходзіла к вечару. Грэбені за гутаркаю ня прымецілі, колькі яны прайшлі дарогі і ці многа ім яшчэ асталася йсьці. Аднак яны абодвы пачалі адчуваць утому, крыху дзеля таго, што ўжо яны многа сягоньня прайшлі, а болей таму, што доўгі дарожны час адабраў у іх сілы і зьвярэдзіў іх. Хацелася таксама абодвым есьці. Якраз яны падыходзілі к Галапечачнай карчме, якая ста-