Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗА ВАКНОМ

Вокны ўсе нарасхлест!
Хай расходзіцца чад,
Духата і смурод.
За вакном
Столькі сонца й квятоў!
Гнецца к сьценцы агрэст,
Вішань беленькіх рад
Падае цераз плот
Гальляйком
Сьвежы пах ад цьвяткоў.
І гудуць, і пяюць
Птушкі, пчолкі у тон;
Шалясьціць вецярок
Па лісткох
Руцяністых дзярэў.
Грудзі смаглыя ждуць
Піць паветра з вакон;
Вочы — кідаць узрок
Па лугох,
Слухаць птушыны сьпеў.
Нарасхлест вокны усе!
Няхай водыр палёў,
Няхай сонца прамень,
Пекнату
Неабмерных нябёс
Повей ветру нясе