Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Там сродзь галу зялёных лугоў
Я адкрыю збалелую грудзь,
І мне з пахам прынадным квятоў
Ветры цёплыя ўцехай падзьмуць.
Яны прагную душу маю
Ўпояць воляй шырокіх палёў,
Упрыгожаць пакутную усю
Цеплатою пахучай сваёй.
А як сілы — жывіцелькі той
Набяруся даволі ў палёх,
Мне лягчэй стане ў працы цяжкой
У майстэрні, у сьцянах чатырох.

Вількамір, 1912