Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/294

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НАД ПАЛЯНАЮ

Белы месяц над палянаю
Кругам срэбным расьсьцілаецца.
Траўка зеленьню руцянаю
Ў небе сінім адбіваецца.

Як пялёнкаю празрыстаю,
Лунь зьвісае, к долу сьцелецца,
І трава кругом расістая
Луньню мглою белай беліцца.

Як вянком, дубы куповыя
Нярухомы над палянаю
Свае ралы стогадовыя
Апускаюць, лісьцем ўбраныя.

Цені сеткамі паплецены
Пазамёрлі, ня рухаюцца;
Прамя к галу ўсё адмецена
І вярнуцца не стараецца.

А чуць шамне ветрык повеем —
Зашапоча лісьце з траўкаю,
Быццам гутаркай бязмоўнаю,
Нейкай мяккаю і плаўкаю.

Вількамір, 1912