Мой верш — мая душа
I думка шчырая мая!
У кожным слове маё я.
Мой верш — мая душа.
Яго пяю ўсягды,
Бы толькі з жальбай расстаюсь,
Ці зноў калі да ёй вярнусь
Свой верш пяю тады.
Крышталь сьлязы у ём —
Гармонны рытм красы,
Спакою мне дае часы
Адблеск красы у ём.
У верш укладаю я
Істоты палкае быцьцё,
Душы хваленьне, ўсё жыцьцё
У верш ўкладаю я.
Таемны выгляд слоў
Хавае шмат падчас
Цярпеньняў цяжкіх бяз прыкрас,
Ў якіх і боль, і кроў.
А ўсё-ж патрэбен ён,
Адбітак бурнае душы,
Што пэнт даволі узрушыў
А ўсё-ж патрэбен ён!
Вількамір, 1913
|