Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЧЫРВОНЫ СЬЦЯГ

I

Чырвоны Сьцяг гарыць агнём,
Яго абвеяў дымам порах,
Яго мы ў землю там ваткнём,
Дзе быў твой стан, паганы вораг.
Яго ваткнём пад гул гармат,
Пад гукі песьні баявое,
Дзе працу сваю ладзіў кат,
Дзе землю мыў крывёй людзкою.
Чырвоны сьцяг ў агні, ў дыму
Нясе з сабой канец прыгону
І кару сьмерцяю таму,
Хто ўзьвёў яго на чын закону;
На тых, што меч падняў на блік
Свабоды яркай, сьветлай волі,
Вядзе ён ў бой ваяцкі штык
Ў руцэ спрацованай, ў мазолях.
Паборы знак — Чырвоны Сьцяг,
Ëн рэе там, дзе дымны порах,
Яго трымацьмем мы ў руках,
Пакуль ня згіне скрозь наш вораг.

Менск, 1921