Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАЦА

На стромы цьвёрдыя спадае
Цяжарны молатаў удыр
І вокал сьцішу разьбівае,
Трывогу сее ўдоўж і ўшыр.
Ад ўдыраў іскры чарадою
Дажджлівы кідаюць рассып,
І коўдрай вокал агнявою
Абшар разбуджаны абліт.
Кіпіць, бушуе і трапеча
Паўстаньня буйнага уздым,
Ў глыбокім моры чалавечым
Ён прагу палкую ўзбудзіў.
Ў трывозе гэтай нястрыманай,
Ў агні, у ўдырах малатоў,
К людзям прыходзіць панаваньне
Свабоды жданай ад вякоў.

Харкаў, 1919