Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ад сахі, ад станкоў,
Дзе удар малатоў
Загібаў непакорную сталь
Дзеля крат й ланцугоў —
Мы пашлі ваяваць,
Каб сваёй барацьбой
Ланцугі раскаваць;
Каб нядолю і жаль
Зруйнаваць,
І за гэтым, —
Каб з аружжам у руках
Ўстанавіць вольны сьцяг
Па-над ўсім аслабоненым сьветам.

Харкаў, 1919

|}