Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АД САХІ, АД СТАНКОЎ

Ад сахі, ад станкоў,
Ад вытворчае працы ў заводзе
І ў полі
Адарвала нас доля
І ваякамі ў зводзе
Чырвоных палкоў
Абаронай свабоды зьяднала.
І рука
Бедака,
Што вякі на паноў працавала,
Дакранулася сьмела ствалоў
Смерць нясучых гармат і мячоў.
У грудзях заігралі
Адвагі іскрыстай праменьні,
Бадзёрасьць, натхненьне
Радзілі змаганьне
За волю, за долю,
За іх панаваньне.
Крывавае збройнае поле
Зьмяніла сабою
Ўсе нашы клапоты и раздумы.
Бяз суму
Да бою
Пашлі мы упартай ступою
Свабоду людзкую
Ад кроўных яе варагоў
Бараніць…