Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА ВАРЦЕ

Грамадай дзікаю, зьвярмі,
Крывёй працоўнікаў апіты,
Стаялі ў зброі пад дзьвярмі
Тры годы белыя бандыты.

Чырвоны сьцяг дражніў іх зірк,
Краіна-ж воляю адзета,
Цуралась болей бачыць іх,
Прагучы вольным стацца сьветам.

І сталь блішчастая штыкоў
Ў руках мазолістых натужна
Адвагай храбрай ваякоў
Зламала шайкі катаў дружна.

На збройным полі сьціхла сеч,
Замоўклі грукаты гарматаў,
І ў ножнах жджэ наточны меч
На край нападаў новых катаў.

Падымуць мо‘ разьбіты стан,
Мо‘ склічуць новыя грамады —
Няхай жа ведае тыран —
Ня быць яму і дальш пашчады.

Ў сэрцох працоўных не патух
Агонь кіпучага паўстаньня;