Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Покуль жданай
Долі шчаснай,
Зорка ясна
Ўкол зазьяе…
Неўгамонны,
Непакорны
Ў жыцьці з роду,
Перад сконам
Ночы цёмнай
Непагоднай —
Цьвёрда, ўпарта
Стань пярэднім
І ўлій гарту,
Дай надзею
Тым, хто стомлен
Ды хварэе
Ад зьнямогі
Сродзь дарогі…

Менск, 2/XII 1920

|}