Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЬЦЕШСЯ!

Ня журбуйся, эх, матуля,
Праз дзянькі і ночкі,
Што загінулі ад куляў
Тры твае сыночкі.

Праўда, знана, што ня ў меру,
Томіць цябе змора,
Але, родная, паверуй
І пазбудзься гора.

Загубілі тваю тройцу
Ў дні ліхой нязгоды,
Ў сьмяротнай цяжкай бойцы
За дабро й свабоду.

Як нацягваў вецер хмары
На прамень бліскучы —
У нутры іх буйным жарам
Ўзьняўся пэнт магучы.

І адвагай маладою
Абуялі сэрцы —
Пайсьці з ворагам да бою
ў тым бою ўмерці.

Сьцешся, родная, згадзіся,
Пад цяжкім усьціскам
Й над магілкай іх схініся,
Быццам над калыскай.