Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БУНТ

Люб мне ветра гул шалёны,
Калі хіліцца дадолу
Пад ім дубава карона,
І дрыжыць зямля вакола;
Раскалыханаю мкнецца
Слупам пыльным завіруха
І ўсё нішчыцца ды б‘ецца,
Стогне, вые у дзікім руху.
Ні прашкоды, ні прыпоны
Не пад сілу з ёй змагацца,
Спыніць ветру перагоны
Руйнаваньню не паддацца.
Люб мне ветру посьпеў люты —
Яго песьня вызваленьня,
Калі цішы мёртвай путы
Ўсё губляе з аблягчэннем;
Ў дзікіх тонах яго зовы,
Сіла вечна маладая.
Рэчам мяртвым — рух жыцьцёвы
Ветраў повей надарае.

Магілеў н/Д. 1910