Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Снег

Снег…
Падае,
Падае,
Падае.
Ткуць абрусы па зямлі
Рупна ткачыхі сівыя.
Лёгкай вясёлай грамадаю
Лыжнікі лес аплялі,
Мчацца удаль, як завея.

Снег…
Сеецца,
Сеецца,
Сеецца
На расцяробы, лугі
Праз невядомыя сіты.
Пожні, паляны, аселіцы,
Дрэвы, кусты і стагі
Раптам убраліся ў світы.

Снег…
Сцелецца,
Сцелецца,
Сцелецца
Па далячынях пасцель