Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З ПЕСЕНЬ ЗІМЫ

Мароз сунуў голаў у вецце,
А грудзі ў абшары упякаў.
Як п‘яўка, паветра ссе вецер,
Як смаглая п‘яўка.

Завея так слепіць гушчары
З нязнанай заядлаю злосцю.
Бы косці кідае ў абшары,
Зарыпалі косці.

І трэ сук аб сук сухастойка,
Галінамі дзынкае, грае.
Няма ёй прытулку, утойкі,
Ратунку няма ёй.

У хвойным шурпацістым шуму
Вандруе жалоба спрадвечна.
Аб нечым лес кажа ў задуме,
Спеў-шэпты аб нечым:

„Вунь слепіцца-ўецца дым снежны,
Вунь гурба ля рэчкі, як мамант.
Злы лямант напоўніў бязбрэжжа,
Мяцеліцы лямант.