Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дубок не пускае. „Пусці, дарагі…
Жар-месяц глядзіць на лугі…“

„Вунь бачыш, ад злосці бляднее жар-месяц,
Пусці, мой хлапчынка, дахаты пара,
Бо хмаркі угледзяць, бо зоркі прыкмецяць…
Пажарыць над гаем сястрыца-зара.
Вунь крыляцца качкі над росным чаротам,
Вунь птушкі звіняць над туманным балотам,
Пусці-жа, дубок, узляцець угару,
Бо тут у цябе я памру…“

Дубок не пускае, цясней прыгартае,
Галінкамі моцна красуню абняў.
Доч месяца млее, доч месяца тае,
Доч месяца ціха сканала да дня…
Блішчаць на дубовых лістках не расінкі,
А буйныя, светлыя кропкі-слязінкі.
То плача ад жалю, ад гора-бяды
Зялёны дубок малады…

Вільня, 1914 г.

|}