∗∗∗
Яшчэ бялелі касагоры, Ад снежных плямаў пара йшла, Звінелі жаўранкі над борам, Кідалі ўніз кавалкі шкла.
Рачулкі моршчыліся ў пене, І крыгі сінія плылі. Вятры зайгралі і запелі, Як гітарысты, па зямлі.
Пад сонцам грэліся бярозы У белым тонкім палатне. І зелянелі вербалозы, І за гарой папар чарнеў.
Пасадзец, 1911 г.