Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Абліта ззяннем зорак росная паляна.
Застыў пад мгненне ценяў чулы зарасняк.
З-за шыза-дымнай хмары круглы месяц глянуў,
У рэчку кінуў-сыпнуў бірузовы мак.

У блізкай вёсцы ўсхліпнуў, заспяваў гармонік;
Ён рэзаў, бы касою, цішыню начы.
Затросся лісцем свежым малады альхоўнік,
Ты, сэрца, адпачні тут, сэрца, замаўчы.

Пасадзец, 1911 г.