Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕНЬ ДОБРЫ!

Над сажалкай сіняй зара начавала,
Было там і зорак нямала.

У сажалку зоркі праменні кідалі,
Свяціліся блізі і далі.

І грала зара сваім крыллем агнёвым,
Адсвеццем на лісцях дубовых.

Няма нада мною, — сказала зарніца, —
Святлейшай на свеце сястрыцы.

— Няма тут над намі, — сказалі і зоркі, —
Ярчэйшай палянкі, узгорка.

Спяваў у арэшніку шэры салоўка,
Хваліў іх і спрытна і лоўка.

Тут ветрык прачнуўся на яснае ранне,
Пачаў між лістоў сваё гранне.

І сонца з-за гаю зірнула харобра:
Дзень добры! дзень добры! дзень добры!

І зоркі патухлі, патухла зарніца,
І змоўк салавей на галінцы.

1910 г.