∗∗∗
Рэчка зыбіць сваю зыбку Між абоймаў цёмных вольх. Хтосьці ўночы кінуў рыбкам З неба срэбраны гарох.
Граюць зоркі ў водным люстры І мільгаюць так і сяк. Кажа рыбкам ветрык шустры: — Рыбкі, пробуйце на смак.
Вось гарох ды цукраваны, Еш, маленькі дабрадзей! Залатой нябеснай маннай Сытна кормяць і людзей…
Ілья, 1909 г.