Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/340

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За што ім не трэба плаціць.
Не пайшлі ў балаган —
Пяць капеек не жарты — ого!
І чаго там глядзець? —
Як няшчасны за грошы тым бокам
Спявае, якім людзі добрыя
Іншае робяць?
Ці можа глядзець, як там жулік
Нагою, як пісар той,
Піша? Падумаеш — фокус!
Хоць Янка рукою не зробіць
Таго… Дык затое у воласці
Пісар у іх. Дык такі ён
Аматар, што піша зімою
Па снезе павесткі…
І Янка наш з Мартай
Праспектам пайшлі.
Быў пагодны дзянёк. Вераб‘і і вароны.
І Янка наш з Мартай
Глядзяць у вітрыны.
„Мо‘ купіце што?“ —
Так цікавіцца крамнік адзін.
Далікатныя людзі у Вільні…
„Не трэба нам, дзякуй“.
І Янка наш з Мартай
Пайшлі аж на сквер
Паглядзець Мураўёва.
Драбнюткі, сухенькі Янук
Выглядаў нібы муха пры ім.
А Марта вачэй адарваць не магла:
— Ён вялікі такі
І напэўна у гэтага ўсё
Велічэзнае…
Эх!..
І не чулі муж з жонкай,
Як гарадавы ім сказаў:
„Разайдзісь!“
„А які-ж ён вялікі!..“