Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МАРЫ ПАЭТА

З хаціны курнай выйду. Над зямліцай
Наладжу арфу я з зарніцы.

Нацягну струны я з праменняў сонца,
З яго агністых валаконцаў.

Ў зоркі-ноты я ўглядацца буду,
Паймкнецца з сэрца спеў да люду.

І на пажар рубінавага ўсходу
Пра лепшы лёс спяю народу.

Мне будзе месяц медна-гучнай глебай,
Я апрану блакіты неба.

А пада мною хмары стануць полем,
І буду гімны пець аб волі.

Я сэрца вырву, запалю паходняй —
І запануе дзень удодні

Я вызаву маланкі з навальніцай,
Віхор зайграе па зямліцы.

Пасадзец, 1912 г.