Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/217

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Каго сюды пазвалі,
У гучных бліскавіцах,
У спеўным дыму і агні?

Вярхом на стромкай хвалі
Віхура скача, мчыцца,
Нібы коннік на кані.

Каго сюды пазвалі,
Апранутага ў гуках
Ды з сінявай барадой?

То вецер арэ хвалі,
Наводзіць шум і грукат
Невідочнаю сахой.

Каго сюды пазвалі
З аблочнай горнай далі
У сівым шаломе хмар?

То шторм разгойдаў хвалі,
Адвагу ён кідае
На спалоханы абшар.

Гагры, 30/III 1926 г.