Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/215

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хвалі гралі стаямі,
Гнуліся хрыбты.
Пена млела, таяла
Ў мгненні залатым.

Хваля хвалю горбіла,
Звон звінеў шкляны.
Гойдаліся гойдаўкі,
Зыбуны-чаўны.

Хвалі-грайкі бавілі
Мора аксаміт,
Вабай-клікам вабілі,
Клікалі ў блакіт.

Кіўкамі ківаліся
У шызы курадым,
Звонам-зовам звалі ўсіх:
— Гэй, да нас сюды!

Гагры, 22/III 1926 г.