Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/198

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Стозычныя, высокія
Барыны загулі.
Да неба кінуў вокам я,
Зірнуў у глыб зямлі.

Тут песень шмат — не злічаны —
Пра новае жыццё.
Мінулыя аблічыны
Плывуць у забыццё.

Люблю цябе, край волатаў,
Край вечных сонц і зор.
Магутны ты, бо молад ты,
Імпэтны, як віхор!

1922 г.