Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/197

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МОЙ СКАРБ

Мой скарб мацней жыцця і смерці,
Бяссмертны ён у смертным сэрцы.

Мой скарб блішчыць — мой скарб багаты,
Даступны ўсім — ён не закляты.

Мой скарб — ад зор, мой скарб — ад неба,
Мой скарб — ад гор, мой скарб — ад глебы.

У глыбі вод, у шэптах бору,
У шоўку траў, у птушках хоры.

У серабры вільготных росаў,
У харастве дзявочых косаў,

У марах-снах, у тайных муках,
У гусляроў на струнных гуках.

1922 г.