Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У КУЗНІ

Звініць, звініць
Праз ночы, дні.
То молат-зух
Так дзынк і дзынк
І дзьмуць мяхі.
Агні. Агні.
Не гром. Не стрэл, —
Кавадлы зык.

Як сонца — сталь.
Іскрыцца сталь.
О, дуж каваль!
О, дуб каваль!
Ён стукне — раз!
Ён стукне — два!
Эх, маладзец!
Эх, галава!
І бразь! і бразь!
І грох! і грох!
Араць —
Куе
Нарог.
Вуглі гараць —
Як гнеў, як злосць.