Нас пакута гартавала,
Гора сілы дадавала.
Нас паліла сонца ўдзень,
Халадзіў уночы цень, —
Мы надзеі не кідалі,
Мы ішлі, бо звалі далі.
Рагаталі буры-ветры,
Сустракалі процьмы-нетры,
Ваўкі вылі па лясах,
Нас пужалі ў пустырах. —
Мы ішлі, не зналі страху,
Каб не збіцца хоць са шляху.
Так ішлі мы без аглядкі,
Карчы рвалі нам апраткі,
Ногі раніў да крыві
Камень, кінуты людзьмі. —
Мы прышлі, прышлі ў старонку
З ночнай цьмы ў ззянне слонка.
Менск, 1917 г.
|