Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Навакол чужыя вочы…“
Параўнялі пласт зямлі.
Хутка госцікі прышлі.

II

Ляманты і крыкі.
Востры свіст нагаек.
Лаянкі і рогат.
Звоны балалаек.

На крывавым гэтым,
На шалёным балі
Шмат чаго „героі“
Тут патрабавалі:

„Дай перш-на-перш выпіць!
„Дзе жанкі і дочкі?
„Будзеце вы помніць
„Нашы дні і ночкі…

„А жыццё і грошы
„Возьмем у вас самі.
„Мы-жа немалыя —
„Бачыце — з вусамі…

„Германы! Жыды вы!
„Нутраны наш вораг!
„Дзеля вас на фронце
„Нюхаем мы порах.

„Голаў ды за голаў.
„Можаце маліцца…
„Сам казаў наш сотнік —
„Нехрысці вы, гіцлі…