Першы кур пяе. Паўночная гадзіна…
Маўклівы, чорны кот праз мой пакой бяжыць…
Жудасць, смерць і страх плятуцца павуцінай.
Зданне вядзе свой спеў, зданнё, як ліст, дрыжыць…
Сэрца ў цішыні трывожнасці чакае…
Груган шуміць аб шкло. Груган — мой родны брат.
Ноч маўчыць, як цень, нязнаная такая…
О, буду я ў крыві купацца, бо я — кат.
Бацька мой і дзед былі таксама каты:
У спадчыну яны сякеру далі мне.
Над людзьмі твару я гібелі і страты,
Нарэзаў шмат галоў бунтарскіх у турме.
Кур другі пяе… Як госць магільны, б‘ецца
Груган аб шкло акна. Сякера круць і верць
На каменнай сцяне; у рукі мае рвецца,
Бо рэзаць хоча ўсіх, усюды тварыць смерць.
Даўную іржу гарачаю крывёю
Я выцерці хачу цяпер на новы лад.
Сякера круць і верць, — не мае супакою
І астрынёй зіхціць, — ёй будзе працы шмат.
|