Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хтосьці ў прысядкі на цыпках
Дробным крокам прабярэ,
Хтосьці гіцлем дзікім цыкне,
Вышэй голаў задзярэ.

Кінь свой сорам, чалавеча!
Чэсць сваю не сцеражы!
Бо раз‘юшанае веча
Тут не ведае мяжы.

Чалавечыя законы
Тут не хочуць панаваць.
Болей мукаў… Болей стогнаў…
Болей жыццяў перарваць…

Няма сэрца. Няма жалю.
Няма людскасці ў душы,
Бо ніжэюць смерці шалі,
Звер пануе — так пішы.

Хтосьці плача, хтось смяецца,
Шле праклёны на прастор.
І гуляе ў ліхалецце
Незакелзаны віхор.

Мора полымя і крыкаў,
Мора слёз, крыві, касцей.
Нейкі страх і гнеў вялікі.
Гэй, у скокі! Гэй, хутчэй!

Юда жэніцца у полі,
Маладуха яго — смерць,
Злыдні носяцца ў раздоллі,
Ладзяць гульні — круць і верць.

Вільня, 1915 г.

|}