Перайсці да зместу

Старонка:Захварбаваныя вершы (1936).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Па вёсках Беларусі
сялянскі едзе воз…
На ім труна ў дзярузе,
ў труне той — поўна сьлёз…
Ляжыць на веку ліра —
ў ёй струнаў цэлы рад —
Галосяць яны шчыра
на нашаніўскі лад.
Выходзяць людзі гурмам
і жаласна глядзяць —
А гэты воз хаўтурны
здалёк усё чуваць…