Перайсці да зместу

Старонка:Захварбаваныя вершы (1936).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лягчэйшы ўздох.
Погляд вачэй прыяцельскі —
На нітках — дратох
Вечар нанізвае пацеркі.
Цені людзей
Мігцяць ля сьценаў… між дрэвамі.
Не‘к прыямней
Дразьняцца вулкі сьпевамі.
Ў сэрцы цяпер
Настрой тужлівы раптам сьціх —
Кароткі верш —
Выплесьні накіп радасьці!
Лягчэйшы ўздох.
Погляд вачэй прыяцельскі —
На нітках — дратох
Вечар нанізвае пацеркі.