Перайсці да зместу

Старонка:Захварбаваныя вершы (1936).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Колерам ціхае роспачы
кветкі ў садзе ўміраюць —
Там — за вакном — яны,
просячы сонца і сьвету —
пад ветрам
сумна у шыбы ўдараюць.
Чую я, чую, як жаласна
жаляцца кветкі прад сьмерцю…
Ўсё так цьвіло і змагалася —
ласкамі лета сагрэтае —
каб у бязсільлі памерці.
Дзе вы, надзеі вясеньнія,
Дзе вы, вясны маёй кветкі?
Ветры навокал асеньнія,
сэрца бяз сьвету — прывету
сумам агорнута гэткім…