Перайсці да зместу

Старонка:Захварбаваныя вершы (1936).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гмaxi плывуць у блакітныя змрокі,
Быццам у прыстань на ноч караблі —
Рушылі цені вячорныя ў скокі,
Зоркі да дахаў бліжэй падплылі.
Быццам трывогу ад сэрца аднялі,
Подыхам сьвежасьці думкі ўзьнялісь —
Час:
калі ў вулках блакітныя далі
Й змрокі дрыжачыя клічуць кудысь.
Хутка пальлюцца ў счарнеўшыя высі
Тысячы крыкаў і вогненных зьмей…
Вечар!
Кароткі — пяшчотны —
Туліся да зачарованых нашых вачэй…