Старонка:Заручыны Паўлінкі.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПАУЛІНКА (ажыўляючыся). Якім пісаў!

АДЭЛЬКА. Але. Праз вакно выкінуў пісульку. Хлопцы знайшлі і прынесьлі.

ПАУЛІНКА. Ну што, што ён піша? Значыцца жыў яшчэ?.

АДЭЛЬКА. Ну чаго яму паміраць!.. Піша перш-на-перш што ў яго ў хаце зрабілі вобыск: перагледзілі ўсе паперкі і ўсе кніжкі. А на кожнай кніжцы было надрукована «дазволена цанзураю». Бо, бачыш, калі на кніжцы няма гэтага «дазволена», дык кніжка благая, а калі ёсьць — дык добрая. Ператрасьлі ўсё, навет у падушках ды пад ложкам шукалі, а без «дазволена» не знайшлі... А пасадзілі яго, кажа, для страху, каб значыць памягчэў і сказаў усю праўду, — а сягоньня, кажа, выпусьцяць яго ўжо на волю.

ПАУЛІНКА (радасна). О, Божанька ты мой! Сягоньня мой Якімка будзе вольны! (цалуе Адэльку). Адэльцянька! Дзякую табе за гэту вестку!.. Але гдзе-ж, у каго-ж гэтая пісулька?

АДЭЛЬКА. У майго брата Цыпрука. Тамака сабраліся хлопцы і чыталі.

ПАУЛІНКА. Пойдзем да яго! Пойдзем хутчэй - я сама хачу яшчэ прачытаць!

АДЭЛЬКА. Пойдзем, Паўлінка! (Абедзьве хутка выбягаюць з хаты)