Старонка:Заручыны Паўлінкі.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЗАРУЧЫНЫ ПАЎЛІНКІ

пьеска у I акце з песьнямі і скокамі.

Сцэна наладжана гэтак сама, які і у "Паўлінцы" Купалы, значыцца: абшырная сьвятліца з дзьвярмі галоунымі і у бакоўку. Вокны выходзяць у сад. На сцэне стол, лавы, табурэцікі, куфар.

На сьценах абразы.

Дзеецца усе у апошнія гады перад вайной.

Зьява 1

Паўлінка і Альжбета.

ПАУЛІНКА (сядзіць адна задумаўшыся ля вакна і глядзіць уперад).

АЛЬЖБЕТА (уваходзіць). Паўлінка! Што-ж ты тут сядзіш, вочы вытарашчыўшы, як сава! Вось лепш ідзі, памажы мне. - работы шмат...

ПАУЛІНКА. Ах, мамка! не чапайце мяне! Не ў галаве мне цяпер работа!

АЛЬЖБЕТА. А што-ж у цябе ў галаве?-Якім Сарока?..-Эх, Паўлінка! лепш выкінь яго з галавы! Калі яго пасадзілі ў вастрог, дык ужо хутка з іхніх кіпцяў ня выкарабскаецца. Папасьці туды лёгка, а вырвацца трудна.

ПАУЛІНКА. Ах, мамка! ён-жа нічога благога не зрабіў. Ён толькі хацеў дабра для народу!