Старонка:Заранкі (1924).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З неба ўсё сыплюцца
Сьнежныя зоркі…
Станем на саначках
Езьдзіць мы з горкі.

Бліснула сонейка
Золатам ясным —
Зьяюць сьняжыначкі
Вогнікам шчасным.

Дзеткам тут весела,
Хоць і марозна,
Цёпла за гульнямі,
Зімка ня грозна.

|}

ДЗЕДКА-МАРОЗ.

Ў вопратцы белай,
Сьнежнай, даўгой,
З белай пушыстай
Ён барадой, —

Хутка прышоў к нам
Дзедка-Мароз;
Холаду й сьнегу
Шмат нам прынёс.

Шчыльна закрыў ён
Ржышча ўсіх ніў,
Рукі і твары
Пачырваніў.

Ходзіць у полі,
Сьнегам хрушчыць
Сіверы водзіць,
Гучна трашчыць.