Перайсці да зместу

Старонка:Заранкі (1924).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзеткі, выходзьце
Дровы рубаць,
Скончыўшы працу, —
Ў сьнежкі гуляць,

З дзедам змагацца
З белым-сівым:
Ён вам гулянку
Справіў усім.

|}

УЗІМКУ.

Маці з калаўротам
Села ля вакна;
Хоча ставіць кросны
Пад вясну яна.
Завіруха плача,
Грукае ў вакно,
І грахоча пралка
З ёю заадно.
Каля мамкі дзеткі
Селі ўсе ў радок.
Ім прытульна, добра;
Цёплы іх куток.
Сівер там сярдуе
Ў вуліцах пустых.
І ліецца казка
З вусн матулькі іх.
Слухае уважна
Казачку дзятва;
Думкамі занята
Кожна галава.
Хай гудзіць там сівер, —
Тут ня страшна ім.
Дзеткам добра, шчасна
У кутку сваім.