Перайсці да зместу

Старонка:Заранкі (1924).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Красачкі, траўку,
Лісьцікі рвала,
Козьліку часта
Ежу давала.
Ў сенцах на траўцы
Клаўся ён спаці;
Часта ў садочак
Бегаў гуляці.
Раз захацеў ён
Бегчы ў гаёчак:
Стаў яму цесен
Бабкін садочак.
Козьлік разбурыў
Тын у садочку,
І апынуўся
Ён у лясочку.
Ў лесе, ў гушчары,
Сосны стаялі, —
Яго ваўкі там
Хутка дагналі.
Плакала ў хатцы
Доўга бабулька,
Як па дзяцёнку
Плача матулька.

|}

ЛАСТАЎКІ.

Дзьве ластаўкі жвава
Гнязьдзечка ляпілі,
У дзюбачках гліну,
Пушочак насілі.

Іх шчыранькай працы
Дзівіліся людзі:
„Во цёплая хатка
Тут ластаўкам будзе!“