Гэта старонка не была вычытаная
Грахоча чыгунка і рэжа паветра;
Бягуць пералескі, палі,
Палоскі зялёныя, будкі і ніўкі
Ўзаратае мякка ральлі…
Бяжыць маё жыцьце, як тая чыгунка,
Ўсё далей, ўсё к сьмерці бліжэй, —
К тэй сьмерці, што дасьць мне праўдзівы спачынак,
Што страшна цямрою сваей.
|}
БІСЯ, СЭРЦА… Гэй, забудзь свае нягоды Паглядзі: яна вярнулась. Сэрцу кожнаму жадана Біся, покі многа сілы Біся сэрца: глянь, як дзіўна |