Ах вы, людзі, добры людзі,
Як мне ня тужыці,
Калі чуе маё сэрца:
З мілым мне ня жыці!
На дарозе нас спаткалі
Тут благія людзі,
Разлучылі мяне з мілым…
Жальба цісьне грудзі.
Ой, пайду я ў лютым горы
Ды у чыста поле;
Пашукаю я там пільна
Сабе лепшай долі.
Вее вецер на просторы;
Мчацца чорны хмары;
Цёмна ў сэрцы, сьвятла мала
І на ўсім абшары.
Сівер сьвішча і скагоча,
Лісьце падганяе.
Маё беднае сардэчка
Жальба надрывае.
|}
НОКТУРНО. Зьнікла зялёная траўка у полі, Неба схавалася ў цёмныя хмары, Ліст пажаўцелы шасьціць і нясецца, |